Reviews of the book «Плошча Перамогі», 1 review

Кнігу проста неабходна чытаць. Яе мова зачароўвае і не адпускае. А вось вам сюжэт:

Салдат адправіўся на вайну. Не таму, што хацеў, а таму, што так вырашыў кароль. У дзень галоўнай бітвы, калі “ усе валяліся мёртвыя”, ён не вытрымаў і кінуўся бегчы.

Кароль заўважыў адчайнае жаданне салдата выжыць і прызначыў сваім вестуном.

Падчас вайны ў родным горадзе быў прыняты новы закон: павесіць таго, хто прынясе нядобрую вестку. Вястун вырашае ілгаць і аб’яўляе пра перамогу. З гэтага часу прыгоды пачынаюцца не толькі ў салдата, а і ва ўсіх жыхароў горада.

Неверагодна актуальны сюжет для кожнага, хто жыве ў каралеўстве, дзе пануе Страх і Хлусня. Іх не адолець кавалерыйскай атакай. Да Плошчы Перамогі выпадае ісці па дарозе, дзе штодня неабходна перамагаць страх і адмаўляцца ад багатых дарункаў хлусні. Дзе нельга спыніцца, перавесці дух, перакласці адказнасць… Хто дойдзе?

Log in, to rate the book and leave a review
Age restriction:
18+
Release date on Litres:
18 June 2021
Writing date:
2021
Volume:
160 p. 1 illustration
Copyright holder:
ЭК
Download format:
Text
Average rating 4,8 based on 66 ratings
Text
Average rating 3,9 based on 130 ratings