Read the book: «Шнар»
© Jakub Leu, 2024
ISBN 978-5-0062-4382-8
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Так трэба
Стаяў гарачы дзень. Сонца плавіла асфальт. Машыны ганялі туды сюды. Але ніхто пакуль што не спыніўся. Віка стаяла і ўсміхалася. Яна была ў кароткіх джынсавых шортах і белай майцы. А за спінай звісаў заплечнік, што затуляў яе азадак ад юрлівых паглядаў старых і маладых хлопцаў.
Я стаяў з выцягнутай рукой ужо хвілін пятнаццаць, але ніхто нават не звяртаў на нас увагі. Такое часта бывае на шашы. Людзі проста робяць выгляд, што вас няма. Яны не хочуць глядзець на вас, не хочуць сустракацца паглядамі.
Прашло яшчэ не больш чым дзве гадзіны, а мы былі ўсё там жа. Часам Віка таксама падымала руку, але звычайна ехалі сем'і і тады мы рабіліся аб'ектамі кепікаў з боку маленькіх дзяцей. Ці гэта магла быць машына з кабетамі, адваротнымі кабетамі, якія не разумеюць нас, і ад гэтага яны нас высмейваюць. Дзецям гэта даравальна, яны маленькія і для іх гэта пацешнае. А вось кабеты ў адказ ад мяне атрымлівалі нецэнзурныя жэсты. Пасля гэтага іх твары наліваліся фарбай і абурэннем, але ніхто ніколі не спыніўся і не сказаў мне якой я парх і нягоднік.
Прайшла яшчэ гадзіна, і я пераставаў верыць у тое, што з дзяўчынай аўтаспынам з'ехаць нашмат хутчэй. А можа гэта проста сёння дзень такі.
Віка стамілася і адышла ў цень дрэваў на ўскраі. Яна села ў дрэва і запаліла. Ніколі не разумеў, як мага курыць на такім санцапёку. Я павінен пасядзець хвілін дзесяць у цені і толькі пасля гэтага змагу запаліць. Але калі я цяпер сыду, мы можам выпусціць шанец з'ехаць.
З-за над’узгорку з’явілася чарговая калона машын. Я выцягнуў руку і адтапырыў вялікі палец. Першыя некалькі машын прамчаліся нават не заўважыўшы мяне. Але шэры старэнькі Жыгулі́ хутка скінуў хуткасць і спыніўся крыху далей мяне. Я паглядзеў на Віку, і яе твар хутка ажывіўся, і не было ўжо той нуды і маркоты. Я ўсміхнуўся ёй і кіўнуў у бок машыны.
Я не моцна люблю ездзіць на савецкіх машынах, яны марудлівыя і кіроўцы звычайныя людзі ўжо ў веку, якія нікуды не спяшаюцца. Ці наадварот, гэта занадта маладыя людзі, якія выжываюць з матора ўсе, і кожную хвіліну думай толькі пра тое, як бы яна не развалілася ад такой хуткасці.
Я падышоў да пасажырскага акна, шкло было апушчана. Гэта была пажылая пара. Але яны выглядалі вельмі бадзёрымі.
– Да Мінска падкінеце?
– Сядайце, мы ў Варонічы.
Не сказаць, што мы нядоўга стаялі на дарозе, каб сесці ў машыну і ехаць усяго 40км, але мне здаецца, што калі б я іх адпусціў, то Віка б стала сварыцца. Лаянка на трасе ніколі не прыводзіць да чаго добрага,, так што я кіўнуў і адкрыў заднія дзверы. Віка залезла, а потым і я.
Ехалі мы не вельмі хутка, але з-за таго што шлях быў недалёкі, прыехалі вельмі хутка. Нам пажадалі поспеху, а мы ім.
Мы выйшлі з машыны, я азірнуўся і памахаў ім рукой ды пайшоў у цень. Дастаў пачак Ўінстана сіняга с запалкамі. Было зацішна і я прыкурыў з першага разу. Віка дастала тэрмас з бутэрбродамі і прапанавала перакусіць.
Я адмовіўся і сказаў, што яшчэ зарана, мы мала праехалі, але паўкубачка чаю можна выпіць. Яна наліла цэлы кубак, узяла адзін бутэрброд, кінула заплечнік на траву і села на яго. Пакуль я дакурыў яна перакусіла і пакінула мне паўконачкі чаю. Гэта быў запарны зялёны чай, як я любіў. Віка запаліла.
Мы трохі пагаварылі, і я падбадзёрыў яе сказаўшы:
– Бачыш як усё проста, цяпер можа нават адразу да Мінска даедзем на наступнай машыне.
– Добра, мне падабаецца.
Зараз мы абодва галасавалі. Праз тры хвіліны каля нас спыніўся цёмна-сіні бмв. У салоне, апроч кіроўцы, на задняй сядушцы сядзеў нейкі хлопец. Калі мы падышлі да пасажырскіх дзвярэй, яны перазірнуліся ды ўхмыльнуліся адзін аднаму.
Шкло аўтаматычна апусцілася і кіроўца, апярэдзіўшы мяне спытаў:
– Вам куды?
– Да Мінска.
– А што там?
– Канцэрт будзе.
– Добра, сядайце.
Я сеў на пасажырскае, а Віка ззаду. Пэўна што, гэта няслушна было яе садзіць з незнаёмым, такую зусі́м маленькую і далікатную. Будзь яна маёй дзяўчынай я б адразу яе пасадзіў без гутарак з кіроўцам побач. У дарозе ўсялякае можа здарыцца, і лепш кантраляваць седзячы ззаду вадзілы, але тады я не падумаў пра гэта.
Кіламетра праз 4 мы зноў загаварылі.
– Куды кажаце вы едзеце?
– У Мінск, на канцэрт.
– І хто выступае?
Я павярнуў галаву назад і паглядзеў на Віку, яна зірнула на мяне, і паказала ўсім сваім выглядам, што не хоча балбатаць.
– Ды так, знаёмы ўладкоўвае, папрасіў прыехаць, падтрымаць яго. – Я падмануў, не хацеў яму тлумачыць нічога.
– Канцэрт сёння ці заўтра?
– Заўтра. Сёння застанёмся там ночыць, а заўтра ўдзень пагуляем па горадзе і на канцэрт.
– Вас будуць сустракаць?
– Не ведаю, пэўна што не. Самі будзем далазіць.
Кіроўца нічога не адказаў. Ён зрабіў гучней музыку і стаў уважліва сачыць за дарогай. Хлопец ззаду пачаў рухацца. Я азірнуўся, ці не палез ён чапляцца да Вікі. Але не, ён проста капаўся па кішэнях, а калі намацаў тое, што хацеў, падсунуўся да вадзілы. Ён нешта шапнуў яму на вуха. З-за музыкі я не пачуў. Я азірнуўся зноў, Віка глядзела ў акно і цешылася выглядам.
Праз хвілін дваццаць кіроўца зменшыў хуткасць і сказаў, што трэба спыніцца. Я павярнуў галаву назад, зірнуць на Віку, ці не спіць яна. Тым часам хлопец ззаду дастаў пісталет і скіраваў яго мне ў твар. Я застыг. Віка, заўважыўшы гэта збялела, і ўтаропілася на руку і пісталет у руцэ.
– Што тарашчышся, не тузайся, інакш гамон табе! – Сказаў ён.
– Гэта што, жарт? – Зусім ціха з блытаным голасам прамовіла Віка.
– Цяпер будзе весела! – сказаў кіроўца ды ўсміхнуўся. Ён злёгку дадаў хуткасці. І сказаў мне: – Ты што, аглух? Ану сядзь, як сядзеў, і сядзі.
Я, няспешна, павярнуўся і сеў як калісьці. Мяне адольвалі эмоцыі. Набег сум і я стаў узгадваць усе радасныя моманты ў жыцці. Не ведаю, што адчувала Віка, але я чуў нейкае шамаценне на задняй сядушцы. Вядома хлопец пачаў да яе лезці.
– Паглядзім што ў нас тут за дзяўчынка такая. – Сказаў ён. – Будзеш кусацца ці драпацца, будзе горш.
Адрэналін ужо даўно пачаў бурліць у крыві. І тут я зразумеў, што нам мо і не гамон, бо ўспомніў, што ў кішэні ёсць нож. Дзеля гэтага я яго заўсёды насіў з сабой, але ніколі не было запатрэбы. І только шмат разоў уяўляў ды думаў, як змагу яго скарыстаць. Але заўжды гэта былі яблыкі ды калбаса. А зараз, калі надышоў час, ён так здрадніцка далёка ў кішэні.
– Навошта вам усё гэта? – Спытаў я, імкнучыся захоўваць спакой.
– Маўчы! Інакш прыстрэлю як свінню, і выкінем цябе ў лесе. – Данеслася ззаду.
Трэба было нешта рабіць. Я паглядзеў на кіроўцу, ён ехаў і часта паглядаў у люстэрка задняга выгляду. Бачна яго цікавіла тое, што адбываецца ззаду больш чым сама дарога.
Гэта быў шанец. Я ўтаропіўся на дарогу, і сеў ледзь зручней, каб пальцамі рук мог выпхнуць ножык вонкі. Балазе я праўшун і нож заўсёды нашу ў правай кішэні, а мабільнік у левым. Кіроўца паглядзеў на мяне, але я зрабіў выгляд, што мяне цяпер цікавіць толькі дарога і мае думкі. Калі ён перавёў з мяне пагляд на дарогу, я вызваліў нож ды ўклаў у далонь. Сякунда і лязо вылеціць з ручкі. Але пакуль зарана. Абы Віка пратрымалася і не здуравала.
Калі кіроўца зноў пачаў глядзець у люстэрка задняга выгляду я хутка тузануў рукой з нажом у яго бок і націснуў на кнопку. Лязо вылецела з характэрным гукам. Хлопец ззаду нават спачатку нічога і не зразумеў. Кіроўца, бачна афігеўшы ад майго нахабства, стаў вылупляцца на мяне, глядзець мне ў вочы. Я паглядзеў у яго вочы і пабачыў там страх і неўразуменне. Не ведаю, што было ў маіх вачах, але страху я ўжо не адчуваў.
– Ды ты што, хлопец, зусім ябануўся? – пачаў гамазіць кіроўца, але позірк перавёў на дарогу.
Я паднёс лязе нажа да соннай артэрыі, левую руку паклаў яму на калена і пачаў ціснусць. Ад страху яго цягліцы былі напружаны, але не аказвалі належнага супраціву.
Хлопец ззаду адхіліўся ад Вікі і навёў дула пісталета на мяне.
– Кінь гэтыя гульні, толькі горш будзе. У мяне пісталет, а ў цябе ўсяго нож. – Сказаў ён.
– Паглядзім. Паміраць, так разам. – Адказаў я і мацней націснуў на калена кіроўцы, а лязом націснуў на шыю. Пацёк маленькі струменьчык крыві й машына імкліва паехала наперад.
– Кастусь, ты што тварыш, змяншай хуткасць на хуй! – Амаль пракрычаў хлопец ззаду.
– Сярога, гэты шчанюк цісне на маю нагу, я не магу. Калі я тузануся, ён мне горла перарэжа. – Ціха і спалохана сказаў Кастусік.
– Зараз я прыбяру руку з калена твайго сябра і выстаўлю яе далонню да цябе. Ты павольна ўкладзеш мне ў руку пісталет. Калі заманешся стралянуць, мы паб'ёмся. – Сказаў упэўненым голасам я й больш націснуў на шыю. Лязо ўвайшло крыху глыбей.
Мы б не пабіліся, я блефаваў, калі б ён стралянуў мне ў галаву, я б наўрадці паспеў чыркануць лязом па горле кіроўцу.
Я прыбраў руку з калена, машына пачала змяншаць звароты, але ўсё адно занадта хутка ехала. Я нягледзя падаў руку назад.
– Ну ж! Давай пісталет сюды. – Скамандаваў я.
– Ты зусім псіх. – Адказаў Сяргей і ўклаў пісталет у маю далонь.
Я выпрастаў руку і скіраваў дула на Кастуся.
– Сука, уёбак, ён жа на засцерагальніку стаіць. – Пракрычаў я і зняў з засцерагальніка.
– Мы не забойцы. – Не забівай нас, сказаў Сяргей.
– З'язджай на найблізкую сцежку ў лес! – Падказаў я.
Праз пару кіламетраў мы згарнулі на дарогу ў нейкі лясгас.
– Яшчэ раз згортвай, у гушчу – прагаварыў я.
Пакуль мы ехалі па выбоістай і звілістай дарозе, я думаў што рабіць. Я не забойца, але адпусці іх, яны бы нас знайшлі, дый з лесу абірацца цяжка без машыны.
– Спыняйся. Усё, прыехалі. Адкрый маё акно – скамандаваў я.
Акно адкрылася, і я сказаў Віцы зачыніць вушы. Я стрэліў у невядомым кірунку. Баявыя ці халастыя, няма розніцы, на такой адлегласці гэта кабзда.
Стрэл злёгку аглушыў мяне, у правым вуху зазвінела.
– Хм… Што ж, нядрэнна, я думаў вы з муляжом. – Ухмыльнуўся і сказаў я. – Ну а зараз, самае вясёлае. Што з вамі рабіць будзем, уёбкі? А? – спытаў я іх і сябе сам. Але адказ пачаў з’яўляцца ў маёй галаве.
– Віка, ты ў парадку там? Ён табе зрабіў што?
Яна нічога не адказвала.
– Віка! А ану адказвай, што ты з ёй зрабіў? – спытаў я Сяргея і скіраваў нож у яго бок, тым самым вызваліўшы горла кіроўцы. Але дула пісталета ўсё адно была скіравана на яго.
– Ды нічога. Я проста…
– Што проста? Проста гвалтаўнік, педафіл? – спытаў я.
– Не, ён нічога мне не зрабіў, не паспеў. Толькі аблапаў і спрабаваў руку прасунуць да мяне паміж ног. – Ціха адказала Віка.
– Віка, што рабіць з імі будзем? – спытаў я ў яе.
– Не ведаю, я не ведаю. – Хутка адказала яна.
– Адпусці нас, забірай грошы і машыну, сотавыя, адпусці. – Прамямліў Сяргей.
– Будзе, не турбуйся, вы так проста не пойдзеце. – Сказаў я.
– Кастусь, цябе Кастусь жа клі́чуць. Зрабі музыку ледзь гучней і сам прагазовывай, але не чапайся з месца, выцісні ўсенькія конікі з гэтай малой. А ты, сядзі і не рыпайся.
Я і не заўважыў, як сам перайшоў на іх арго.
Музыка пагучнела, але яе ўсё адно было слаба чутная з-за раўлівага матора. Я стрэліў Кастусю ў локаць. Матор адразу зменшыў звароты, а ён закрычаў. Я хутка перавё́ў пісталет на Сяргея і сказаў:
– Ціха, ціха. Так трэба. А ты Кастусь газуй, калі не хочаш яшчэ кулі.
Матор ізноў пачаў раўці. Ізноў стрэл, задняя шыбка ўсенькая стала чырвонай. Віка закрычала. Я стралянуў яму паміж вачэй. Не ведаю, адкуль такая крыважэрнасць і спакойнасць з'явілася ўва мне. Але пасля першага стрэлу ў акно, усе сумневы з нагоды помсты сталі расплывацца. Пасля стрэлу ў локаць і выгляду крыві я ведаў, што заб'ю гнюсаў.
Я наставіў дула пісталета на галаву Кастуся і спусціў цынгель. Стрэл. Куля захрасла ў галаве і не прайшла на вылет. Галава звалілася на стырно, і загуў гудок.
Я скінуў яе са стырна ды прыбраў нагу з газу. Паглядзеў на Віку і ўбачыў страх.
– Не бойся. Так было трэба.
Яна нічога не адказала.
– Давай, выходзь. Нам трэба прыбірацца адгэтуль. Яшчэ ў Мінск трэба трапіць. Ты яшчэ не раздумалася?
– Не ведаю. Што нам зараз рабіць? Навошта ты іх забіў? – З паўзамі адказвала яна.
– Зараз мы едзем у Мінск, так трэба было. Інакш бы яны нас потым знайшлі на трасе. У мяне няма праў і машыну я вадзіць не ўмею. Яны бы вярнуліся і потым дагналі нас.
– Але ж пісталет застаўся б у нас, у цябе. Дзе ты навучыўся страляць?
– Я не мог рызыкаваць. Некалі даўно цыгане навучылі, але я быў малы. мала што помню. У той момант я дзеяў інстынктыўна, рукі самі ўсё рабілі.
Віка вылезла з машыны. Я абмацаў бардачок і іх кішэні. Знайшоў два тэлефоны, якія адразу пакінуў там жа. Пашпарты, карткі, сто еўра і пару сотняў бун. Дастаў ключ з запальвання і выйшаў з машыны.
Віка стаяла і курыла, глядзела, што я раблю. А я адкрыў багажнік і паспрабаваў знайсці каністру, але нічога не было. Толькі нейкія анучы.
Дастаўшы нож, пачаў нарэзаць анучу на тонкія абрэзкі. Выняў абойму з пісталета. Заставалася тры патроны. Я выклаў іх на абрэзкі тканіны. Не разумея як дастаць порах, вырашыў іх проста пакінуць ў тканіне, якую пачаў вязаць паміж сабой. У вузлы засунуў патроны.
Адкрыць паліўны бак, ды пракулапаць нажом адтуліну ў сетачцы было лёгка. Тут жа каля кол знайшоў невялічкую галінку, каб праштурхнуць тканіну да паліва. Адышоў і паглядзеў у салон, ці не засталося чаго патрэбнага.
Зараз ужо не было адрэналіну. Ногі падкошваліся, галава круцілася. Я абапёрся аб машыну і мяне пачало ванітаваць. Калі ўсё прайшло, я адкрыў салон і зрэзаў кавалак ашалёўкі з сядушкі. Выцер рот, цішотку, а гэтак жа красоўкі.
– Віка, ідзі, я цябе даганю.
Калі яна адышла метраў на дваццаць ад машыны, я падышоў да баку й дастаў пачак запалак. Рукі трэсла. Тканіна запалілася толькі запалкі з дзясятай. Калі яна пачала гарэць, я ўспомніў пра адбіткі на пісталеце. Не адразу ўспомніўшы дзе я яго пакінуў, пачаў мітусіцца.
У носе стаяў пах паліва. Думкі імгнена малявалі, як мяне знойдуць па адбіткам. Тут жа ў галаве выплыў малюнак багажніка. Добра, што я яго не зачыніў. Хутка падышоўшы да яго, выклікнуў «Божухна!». Ён быў там. Схапіўшы яго, пляснуў дзверцамі багажніка і пабег да Вікі. Амаль дабегшы да яе я пачаў крычаць:
– Затыкай вушы і бяжы!
Секундаў праз трыццаць прагрымеў выбух. Мы былі ўжо ў метрах ста ад машыны, можа больш.
– Усё, стой, не бяжы.
Горад на гары
Я жыў і вырас у маленькім мястэчку на скрыжаванні дзвюх дарог. Насельніцтва не больш за сто тысяч. Гэта адкладае свой адбітак. Горад падзяляецца на выспачкі, якія людзі клічуць раёнамі. Але будзем сумленнымі, у горадзе ўсяго два тры раёны, іншае гэта звычайныя мікрараёны. І ва ўсіх гэтых выспачках, як даніна мінуламу, застаюцца так званыя прыватныя сектары.
Гэта месцы, дзе дагэтуль захоўваюцца адно ці двухпавярховыя пабудовы з пляцоўкай зямлі, які кожны ўладкоўвае як хоча, але найчасцей гэта гарод.
Можа людзі там і знаходзяць месца для саду, альтанкі, аднак, калі ў цябе ёсць прыватная хата, то ў цябе абавязана быць сабака і кот. Бо гэта рай для жывёлы, чаго не скажаш пра жыццё нашых гадунцоў у кватэрах.
Гадоў у дзевяць, улетку, калі я адпачываў у бабулі, на мяне накінулася сабака сяброў. Яна сарвалася з ланцуга і пакусала мяне. Гэта быў дварняк памерам з каўказскую аўчарку. Зубы ў яе былі гэтак жа вострыя, толькі розуму менш. Пасля гэтага, кожны сабака мне ачужэў. Пачуццё жывёльнага страху адольвала мяне пры кожнай сустрэчы на дарозе нейкай сабакі..
Дзіўна, але чамусьці пасля ўкусу ніхто не выклікаў хуткай, хоць павінны былі. Я мог заразіцца шаленствам ці слупняком. Чаму пра гэта ніхто не падумаў? А можа падумалі, але вырашылі паберагчы мяне ад гэтых знакамітых сарака ўколаў у ягадзіцу. Ва ўсякім разе усё абышлося і хуткую дапамогу не давялося выклікаць мне яшчэ гады два ці чатыры.
Усе мае страхі, набытыя ў дзяцінстве, у большасці выпадкаў былі набыты ўлетку. Прыкладам, я дагэтуль баюся сабакаў. Ці пасля першай масавай бойкі імкнуся абыходзіць кампаніі людзей, якія выяўна выпілі.
І гэта пры тым, што ў мяне за плячамі пары гадоў тайскага бокса ды кожнага сабаку я ўжо даўно перамог у сваёй галаве.
Але былі страхі і іншага парадку. Гэта страхі з галавы. Цяпер, аналізуючы іх, не магу ўзяць да галавы адкуль яны з'явіліся.
Страх ліфта. А раптам праваліцца падлога ці чаго горш, ліфт сам пачне валіцца. Вельмі часта, па гэтай прычыне дахаты я падымаўся пешкі. А я жыў на сёмым паверсе.
Магло здарыцца так, што мне насніўся благі сон, злучаны з ліфтам. І ўсё, цягам наступных трох дзён, ліфт я абыходзіў бокам. І гэта можа здацца дзіўным, бо калі мы ехалі з сябрамі, то заўсёды пачыналі балаку. Мы скакалі, крычалі і разгойдвалі яго так, што было чуваць, як ён скрабецца аб сценкі. Страшнае, але вясёлае.
Ці быць можа вось гэтыя старыя ліфты, у якія ты заходзіш, і падрамнік падлогі адлучаецца ад самай падлогі. І вось, ты стаіш на платформе, а ў шчыліны паміж падлогай і сценкамі бачыш як аддаляецца шахта ліфту. Імкнешся заняць нейкае ўстойлівае месца ў ліфце, але разумееш, што гэта вельмі бязглузда, бо калі падлога адваліцца, то табе нават схапіцца будзе няма за што. Такое жыццё.
Страшней за гэта, толькі калі ліфт праскокваў патрэбны паверх і прывозіў цябе туды, куды табе выяўна непатрэбна. Дзверы адкрываюцца ў цемру. Ты робіш крок, дзверы ззаду цябе са скрыгатам зачыняюцца. Яны забіраюць разам з сабой адзіную крыніцу святла. У цемры сцяны пачынаюць аблазіць і з'яўляецца благі пах.
За кожнымі дзвярамі хаваецца небяспека. У некага грае тэлевізар ці радыё, нехта сварыцца, сабака дзярэ дэрмацін і скавыча. Ці гэта скавычуць людзі. Ты імгненнем выскокваеш на сходавую пляцоўку, спускаешся ўніз, але зноў апынаешся на гэтым жа паверсе. Халадок прабягае па спіне і да горла падступае камяк болю і роспачы. Ты здзяйсняеш яшчэ пару спроб, але куды б ты не пайшоў, ізноў і зноў ты апынаешся на паверхах, якія не існуюць.
З іх няма іншага выйсця, як ізноў увайсці ў ліфт і паспадзявацца, што зараз, ён прывязе цябе дахаты. І пару разоў ён прывозіў, але гэта ўжо была не мая хата.
Вядзёны цікаўнасцю ты пераступаеш парог і ўсвядамляеш, што гэта быў твой апошні крок. Ліфт са скрыгатам спрабуе спыніцца, але па інэрцыі даязджае да склепа. Цёплы пах каналізацыі сустракае цябе, як толькі расхінаюцца дзверы. Бон жур, мой любы сябар, мы цябе чакалі.
Цемра ахутвае цябе, але разам з гэтым, табе слізка і цёпла. Недзе пад канец калідора мігоча ставатная лямпачка. Пад нагамі ходзяць пацукі, ты настаеш на нешта мяккае. Апроч гукаў насельнікаў гэтага пекла, няма нічога. І вось, пстрычка, твой ліфт з'язджае, а кнопкі выкліку і знаку няма. Як ты тут апынуўся?
Я бачыў сон, дзе сканчаўся космас і пачынаўся страх. Страх невядомасці, страхі дзіцячага неадменна могуць вяртацца. Яны прарываюцца ў снах, а сны ў жыццё.
Я нарадзіўся ў маленькім горадзе, якія стаяць на дзвюх рэках. Адна з іх, раней грала найважную ролю ў жыцці людзей. Гандлёвы шлях, З Вараг у Грэкі. Звонкі шумяць, калі я гэта бачу. Некалі, мой горад кіраваў цяперашняй сталіцай дзвюх суседніх дзяржаў, але ён гэтак і застаўся маленькім.
Можа быць усяму прычына вайны, але страхаў у гэтым горадзе было шмат. Заўсёды ёсць гарадскія байкі, маньякі, бамжы і маралі ад бацькоў, напрыклад не браць цукерак ад чужых людзей ды іншае.
Непрыемна было тым, у каго ўсе ў сем'ях былі іпахондрыкі і панікёры, як мая бабуля. Балазе яна выхоўвала маю сястру, а не мяне, і я мог глядзець на гэта з боку. Што ж. Але ёсць страхі набытыя. Яны хаваюцца ў нашай падсвядомасці, блакуюцца, але могуць выявіцца, нібы сон.
Менавіта такія моманты здаюцца нечым нерэальным, калі ўсё робіцца размазана. Гукі могуць расцягвацца ці прыглушацца. Грук скроняў прымушае малюнак бразгатаць. І нешта нацягваецца недзе ззаду і крыху вышэй за цябе.
Мой дзіцячы садок стаяў на высокім беразе ракі, якая дала назву гораду. Ён быў загароджаны металічным плотам з дубцоў, афарбаваных у непахісна чорны колер.
У адным ці двух месцах, дубцы былі разагнуты. Побач знаходзілася галубятня. Бераг, рэзка зрываўся ўніз і быў загароджаны толькі дрэвамі.
Нехта ўладкоўваў там сметнішча. Нехта там піў, калоўся ці назіраў за дзецьмі. А можа ўсё разам у рознай выпадковай паслядоўнасці.
Выхавальнікі і вартаўнік часцяком сачылі за тым, каб уздоўж плота нікога не было. Але там было яно, і смецце, што скідвалі ў раку.
Там заўсёды нехта быў. Я кажу пра мужчынаў. Але часам можна было пабачаць і нейкую згорбленную жанчыну, можа быць яна была ў лахманах. Яна была цёмная, у сэнсе яе сілуэт, калі параўняць з сілуэтам маладой жанчыны ў іскравай сукенцы, ад якой точыцца святло. Але яны, яны былі цёмнымі, зліваяся з цемрай абрыву.
Мяне заўсёды палохала, адзінкавае знаходжанне на той сцежцы. Але ўлетку, бегчы па ёй, хаваны ценем зялёных гігантаў пад песні ўсерозных птушак было адным задавальненнем. З аднаго боку пруцця, з іншай, круча да ракі.
Наша рака, мела сталы іржава-чырвоны колер. Нам казалі, што гэта з-за частага скідання целаў у раку. Палата. Людзі жылі на гэтай мясцовасці больш за дваццаць стагоддзяў.
У мяне заўсёды было пачуццё асцярожнасці, як з вышынёй. Але ліфты ўсё ж узялі ўгару, у гэтых фобіях. Часам, мне было неабгрунтавана страшнае ехаць у ім. Без прычыны, таму што прычыну заўсёды можна было знайсці. Колькі вы ведаеце выпадкаў падання ліфтаў? А колькі іх усяго? І колькі пра гэта кажуць ці быць можа адчуваюць?
Прыкладам, нешта магло пайсці не так, і правалілася б падлога. Ці быць можа падраўся ліна. Вы некалі глядзелі ў шахту, на ўсю гэта канструкцыю? На тое, як ходзіць трос ходырам. Як невядома адкуль, як нябожчык, перакінуўшыся праз борт, звісае дугой, яшчэ адзін незразумелы трос. І цень ад яго часам палохаў больш за ўсё.
The free excerpt has ended.