Quotes from the audiobook «Дзень Святого Патрыка»

Недзе тут трэба было б паставіць кропку, але гэта немагчыма. Ці можа быць кропка ў гісторыі пра тое, як да чалавека прыходзіць родная мова і як ён ідзе да яе? Так, нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае доўгачаканае золата аляскінскі авантурыст. Наша мова – не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне. Ці бывае ў гэтым бясконцым тэксце кропка?

А што, калі пад выглядам санаторыя Сямёнаў будзе тут рыхтаваць кадры для нацыянальнага адраджэння? Яно ж так і пачыналася заўсёды: праз кніжку ды праз верш. Можа, таму такое і безабароннае заўсёды было, бо з гэтымі гуманітарыямі змагацца – адно задавальненне. Націснуў – і яно націснулася.

Not for sale
Age restriction:
16+
Release date on Litres:
08 December 2021
Writing date:
2017
Duration:
9 h. 58 min. 54 sec.
Download format: